Рэгіянальная інавацыйная платформа экасістэмы можа адлюстроўваць інформацыю, якая захоўваецца ў шэрагу візуалізацый. Такім чынам, карыстальнік платформы можа хутка і эфектыўна разглядаць тэндэнцыі ў дачыненні да дзейнасці ўдзельнікаў у экасістэме, асноўных тэмах працэсаў і адносінах паміж імі. Кожны тып аналіза падтрымліваецаа адной або некалькімі адпаведнымі візуалізацыямі, якія дапамагаюць карыстальніку лепш разумець дадзеныя платформы і ўдзельнічаць у рэгіянальнай інавацыйнай экасістэме.

Пяць тыпаў візуалізацыі ўключаны ў платформу. Доступ да іх можна атрымаць з асноўнага меню: слупковыя дыяграмы, сектарныя дыяграмы, дыяграмы рассейвання, воблака слоў і вузлавыя дыяграмы. Кожны тып візуалізацыі больш дэталёва тлумачыцца ніжэй.

Слупковыя дыяграмы

Слупковыя дыяграмы могуць выкарыстоўвацца для візуалізацыі кумулятыўнай колькаснай інфармацыі ў адносінах да ўдзельнікаў платформы. Удзельнікі групуюцца на выснове іх тыпу (лабараторыі пры ўніверсітэтах, пастаўшчыкі паслуг, камерцыяныя прадпрыемствы і агенты па фінансаванні). Карыстальнік можа выбіраць год і колькасную пераменную, па якой яны жадаюць атрымаць інфармацыю, а візуалізацыя аўтаматычна абнаўляецца адпаведным чынам. Можна выбіраць наступныя пераменныя:

  • колькасць праектаў, партнёрам якіх з’яўляецца ўдзельнік;
  • колькасць супрацоўнікаў, якія працуюць на ўдзельнікаў;
  • сумы грантаў на даследаванні, якія былі атрыманы (для лабараторый пры ўніверсітэтах), ці гадавы абарот (для ўсіх іншых тыпаў удзельнікаў);
  • колькасць слухачоў са ступенню доктара філасофіі (толькі для лабараторый пры ўніверсітэтах);
  • колькасць апублікаваных публікацый (толькі для лабараторый пры ўніверсітэтах).
Слупковая дыяграма з вызначэннем колакасці праектаў, праведзеных удзельнікамі кожнага тыпу ў 2013 годзе

Слупковая дыяграма з вызначэннем колакасці праектаў, праведзеных удзельнікамі кожнага тыпу ў 2013 годзе

На прыкладзе вышэй карыстальнік выбраў адлюстраванне шэрагу праектаў, у якіх удзельнічалі ўдзельнікі ў 2013 годзе. Тут карыстальнік можа хутка вызначыць дакладныя значэнні (напрыклад, для лабараторый пры ўніверсітэтах, якія разам прынялі ўдзел у 90 праектах у 2013 годзе), а таксама правесці параўнанні паміж тыпамі ўдзельнікаў (у гэтым выпадкі камерцыйныя прадпрыемствы і лабараторыі пры ўніверсітэтах былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі ў 2013 годзе ў дачынені да шэрагу праектаў).

Сектарныя дыяграмы

Сектарныя дыяграмы

Сектарныя дыяграмы з вызначэннем абароту/грантаў на даследаванні ўдзельнікаў у 2013 годзе

Сектарныя дыяграмы адлюстроўваюць тыя ж тыпы інфармацыі, што і слупковыя дыяграмы, але таксама дазваляюць больш эфектыўнае параўнанне паміж тыпамі ўдзельнікаў. Перасоўваючы курсор мышы праз кожную вобласть сектарнай дыяграмы, можна атрымаць дакладную колькасць, якую ўвасабляе гэта вобласць. На прыкладзе ніжэй карыстальнік выбраў адлюстраванне абароту/суму грантаў на даследаванні ўдзельнікаў для 2013 года.

Дыяграмы рассейвання

Дыяграмы рассейвання могуць адлюстроўваць тую ж колькасную інфармацыю, што і слупковыя дыяграмы і сектарныя дыяграмы, але могуць адлюстроўваць па дзве пераменных за раз на двухмерным графіку. З дапамогай дыяграм рассейвання карыстальнік можа вызначаць сувязі паміж пераменнымі для ўдзельнікаў платформы. Яны ўвасабляюць карыстальнікаў у якасці асобных кропак на дыяграме і могуць адлюстроўваць інфармацыю аб кожным удзельніку незалежна (у адрозненне ад слупковых і сектарных дыяграм, якія адлюстроўваюць кумулятыўную інфармацыю аб кожным тыпе ўдзельніка). Перамяшчаючы курсор над кожнай кропкай можна адлюстраваць імя ўдзельніка разам з дакладнымі значэннямі двух пераменных для гэтага ўдзельніка.

Дыяграмы рассейвання

Дыяграма рассейвання адлюстроўвае колькасць праектаў і персанала ўдзельнікаў у 2012 годзе

На прыкладзе вышэй карыстальнік выбірае колькасць праектаў і персанала ўдзельнікаў у 2012 годзе. Зараз карыстальнік можа атрымаць інфармацыю аб распаўсюджанні ўдзельнікаў у дачыненні да праведзеных праектаў і персаналу, які прыцягваецца, а таксама вызначаць магчымую пазітыўную сувязь паміж гэтымі дзвюмя пераменнымі (г.зн., што удзельнікі з большай колькацю персанала прымаюць удзел у большай колькасці праектаў).

Воблака слоў

Воблакі слоў змяшчаюць словы, якія выкарыстоўваюцца часцей за ўсё ва ўсіх публікацыях на платформе ці, у якасці альтэрнатывы, у публікацыях, якія датычацца канкрэтнай тэматычнай вобласці. Словы, якія з’яўляюцца найбольш часта, адлюстроўваюцца больш вялікім шрыфтам, што дазваляе карыстальніку атрымаць звесткі аб асноўных тэмах, якія разглядаюцца ў кожный тэматычнай вобласці, ці, іншымі словамі, аб тэме, якой у асноўным прысвечаны публікацыі ў гэтай вобласці. Карыстальнік выбірае тэматычную вобласць, якую ён пажадае (ці “Ўсе тэматычныя вобласці”, каб адразу выбраць усе тэматычныя вобласці), а адпаведнае воблака слоў запаўняе астатнюю старонку. На прыкладзе ніжэй карыстальнік выбірае воблака слоў для публікацый у тэматычнай вобласці “Электрычныя і камп’ютарныя тэхналогіі” (Малюнак 5). Некаторыя са слоў, якія з’яўляюцца ў гэтай вобласці, гэта “дзейнасць”, “дадзеныя” і “кіраванне”.

Воблака слоў

Воблака слоў для публікацый у тэматычнай вобласці “Электрычныя і камп’ютарныя тэхналогіі”

Вузлавая дыяграма

Вузлавая дыяграма ствараецца для адлюстравання сувязяў паміж удзельнікамі платформы, г.зн., вызначае, якія ўдзелдьнікі супрацоўнічаюць паміж сабой у рамках праектаў на працягу аднаго ці некалькіх гадоў. Такім чынам, можна лёгка вызначыць групы ўдзельнікаў, якія працуюсь разам, а таксама групы, найбольш цесна звязаныя паміж сабой. З дапамогай вызначэння пэўных палёў карыстальнік можа выбраць адзін або некалькі гадоў, за якія трэба адлюстраваць пэўныя супрацоўніцтвы, а таксама адфільтраваць вынікі, каб адлюстроўваць супрацоўніцтвы з удзелам партнёраў у Беларусі, Украіне ці ў абедзвюх краінах. Вузлавая дыяграма аўтаматычна абнаўляецца пасля кожнага выбару, а потым вузлы можна перацягваць з дапамогай мышы, ствараючы больш інтэрактыўны выгляд. На прыкладзе ніжэй карыстальнік выбраў адлюстраванне супрацоўніцтва паміж украінскімі ці беларускімі партнёрамі, якое мела месца ў 2013 і 2014 гадах. У гэтым выпадку можна вызначаць восемь груп супрацоўнікаў (адну вялікую групу з удзелам 11 удзельнікаў, дзве групы сярэдняга памеру з удзелам 6-7 удзельнікаў, а таксама пяць маленькіх груп з 2-4 удзельнікамі).

Вузлавая дыяграма

Вызлавая дыяграма з адлюстраваннем сувязяў паміж удзельнікамі ў 2013 і 2014 гг.